Бэтлеемская зорка над нам
прысвечана М.Т., І.Х. і А.К. – дзякуючы вам я бачу сваю зорку
Асобы:
Сатаніст
Першы кароль
Другі кароль
Трэці кароль
Міліцыянты
Дзяўчына
Пралог
У міліцыі
Першы міліцыянт: Во халера, яшчэ цэлая гадзіна да сканчэння працоўнага дня!
Другі міліцыянт: Так, а заўтра будзе нейкае свята: дзякуй грамадству, што яшчэ не скасавали 7-га лістапада ды гэтыя свяшчэнні.
Першы міліцыянт: Га, цікава, хто ж іх святкуе?! – але так, дзякуй, што заўтра будзе выходны, хоць з дзецьмі дзень правяду.
Другі міліцыянт: Так, гэты выходны бадай што залішнi не будзе. А я да маці паеду – апошні раз бачыў амаль што паўгады назад. Пастарэла яна зусім ад адзіноты.
Дзверы адчыняюцца і з’яўляецца трэці міліцыянт з сатаністам.
Трэці міліцыянт: Во, глядзіце, які мне маргінальны элемент трапіў ў рукі. Сёння намаляваў на сцяне касцёла. Аграмадную зорку!
Першы міліцыянт: І што з гэтай нагоды? Зорка гэта важна, вось сымбаль арміі - зорка… І на пагонах зоркі: чым болей іх, чым яны вялізарней, тым лепш, а ў генерала яна адна, але яка-а-ая завялікая!
Другі міліцыянт: І што гэтым вернікам не спадабалася? – сёння пакуль стаяў на прыпынку бачыў сам, як яны зорку ўстаўлёўвалі перад уваходам.
Першы міліцыянт: Так, так, нехта запрашаў сёння а сёмай гадзіне на боскі.
Трэці міліцыянт: Ну і я бачыў усталяванную зорку, касурусь: гэты дзівак малюе таксама зорку. А потым выскокваюць людзі ды пачынаюць верашчаць нібыта вайна ці забілі кагосьці, крычаць: “Міліцыянт, міліцыянт!”. Не разумею: калі будзе нейкае тэатральнае дзейства, падзякавалі б яму за дэкарацыю…
Першы міліцыянт: (да сатаніста) Пасядзіш ты ў турме да самага вечара, а потым мы цябе адпусцім, бо спраў у нас шмат, трэба ўсё зрабіць сёння – і без цябе, зоркавай птахі, ёсць бюракратыя. А заўтра выходны, касцёльныя людзі будуць святкаваць Раство.
З’ява першая
Сатаніст адзін сядзіць ў турме
Сатаніст: Вось чэрці, гэтыя міліцыянты: “без цябе хапае бюракратыі” – а хіба за што ім плацяць, чарнільным душам?! О Люцыпар, гэты свет згніў, калі ты з’явіш своё аблічча ў свеце… Холадна… (дыхае на рукі) Так, куды мае сучаснікі ідуць - яны не адрозніваюць сымбаль сатаны ад сымбаля Езуса… (смяецца), і гэткія галенастыя алені амаль што ўсюды…
Але як і пісаў спадар Ла Вэй, ўсё рушыцца да спынення, якое адбудзецца пасля падмены Бога на Люцыпара, бо апошні, які свеціць ранічнай зоркай мудрасці, ён - сапраўдны ўладар чалавечых душ, а не гэты кволы і лядашчы Езус – вецер падзме і ён зваліцца са свайго трона – вось вам і Бог-Сын… Ха, вось цікава як яны будуць замазваць тваю зорку, Люцыпар… Калі ты прыйдзеш, ўсе яны сыйдуць у сапраўднае пекла. Бр-р-р, а холадна ж як! Дзе там мае запалкі, можа хоць рукі пагрэю.
Запальвае першую запалку і з’яўляецца Першы кароль, якога сатаніст не заўважае, потым другая запалка – і з’яўляецца Другі кароль. Яны стаяць у кутку і назіраюць, як сатаніст спальвае запалкі: адну за адной, пакуль не застаецца апошняя.
Першы кароль ціха да Другога: Ён зусім як дзяўчынка з запалкамі…
Другі кароль ціха да Першага: Так, але яна памерла ад холада свету, а ён згіне ад холада свайго сэрца.
Першы кароль: (гучна) Гэй, хлопча, не разумееш, што запалкі не будуць грэць, пакуль сэрца халоднае?
Другой кароль: І вядома, што запалкамі яго табе не запаліць…
Сатаніст: А-А-А-А! На табе чорці табакі! Я не думаў, што ад марыхуаны бываюць гэткія галюны… І паліў я ўчора, думаў ужо…
Першы кароль: Мы да марыхуаны не маем аніякага дачынення: сёння Божае Нараджэнне, а мы – каралі.
Сатаніст: Вядома, што сёння Раство, але якія вы каралі?! Акторы вандроўнага тэатра?
Другі кароль: Не, мы сапраўдныя каралі, бо кожны год сярод памерлых анёлы карануюць тры чалавекі – гэта тры каралі, якія нешта прыносяць да Езуса.
Сатаніст: Здзіўлен, што вы прыносіце дарункі Езусу у дзве тысячы нейкі раз… Але мяне не каранавалі анёлы, дзякуй Люцыпару, пакуль што.
Другі кароль: Ну мы карануем! Наш сябра, трэці кароль, некуды знік у пошуках дарункаў – і няма яго. А нас павінна па міталёгічнаму асэнсаванню гэтай легенды быць тры, і не менш. І наогул, у сакральнай прасторы час заўсёды цыклічны. Лічы, што тое, што было – не было, а толькі будзе…
Сатаніст: Але я жывы, пакуль, таму вы каранаваць не мусіце мяне…
Другі кароль: Ну гэта як глядзець: ты сядзіш у турме, а гэта можна расцэньваць як спусканне у падземны свет – мі-та-лё-гія!
Першы кароль: Так што збірайся – будзем ісці шляхам, які паказвае зорка. Збірайся! І падумай, што падараваць Немаўляці.
Сатаніст: А я ведаю толькі адзіную зорку – зорку Люцыпара, а найвышэйшы яму дарунак – мая крывя!
Першы кароль: Не хлусі, не ведаеш ты што гэта за зорка Люцыпарава! І навогул, анёлам, нават зусім заняпалым, крывя не патрэбна… Калі пойдзеш за Бэтлеемскай зоркай, даведаешся яшчэ пра адно таямнічае астранамічнае цела.
Другі кароль: Зорка Венера ўзыйдзе над зямлёй … А спаткаешся з зоркай Венерай ты, толькі калі за Бэтлеемскай зоркай пойдзеш, бо людзі маюць рацыю блытаць іх ў міталягічных сістэмах.
Сатаніст: Ну вы як чэрці з балота! Не разумееце: я – сатаніст, і не магу быць трэцім каралём: я не саваю носа ў чужое проса. Не пайду, бо не здзіўлюся, калі каля касцёла апынуся. І навогул, вы нешта наблыталі!
Першы кароль: Мы не можам памыліцца, бо мы паэты, а ў гэтае свята яшчэ і прарокі… Збірайся!
Сатаністы: Так, так, але я не паэт, і не вяшчун-чарадзей-прарок…
Першы кароль: Усе мы пад Раство крышку вяшчуны. І глядзі: ужо пачынаюць спраўляць свята, яшчэ адна гадзіна, і нарадзіцца Езус, – пойдзем хутчэй.
Другі кароль: Пойдзем, будзеш углядацца ў неба начное і раптам зорку адшукаеш.
Першы кароль: І Ён будзе зусім толькі кропкай, але кропкай і зорка будзе. І ўважліва, не міргаючы, скрозь рэдкія аблокі, на соннага дзіцяці здалёку, з глыбіні Сусвету, з іншай яго мяжы, тая зорка будзе глядзець... І гэта будзе погляд Айца…
Сатаніст: Хто вы такія?!… ну вядома, што каралі, але…
Першы кароль: Я паэт, заўсёды ўглядаўся ў Бэтлеемскую зорку, вось і табе яе хачу паказаць.
Другі кароль: Я паэт, усё жыццё шукаў зорку Венеру, а адшукаўшы яе, дапамагу і табе яе знайсці.
Сатаніст: Байкі гэта, але – добра, хоць нары робры не будуць калоць! (ціха) А потым збягу, бо ніякай Бэтлеемскай зоркі не існуе, а калі і існуе, то менавіта я яе не ўбачу: сатаніст я, а гэтыя, як чэрці, душаць… (Да iх) Пойдзем, пойдзем!
Дзверы адчыняюцца і раптам каралі знікаюць.
З’ява другая
Уваходзіць міліцыянт.
Міліцыянт: Усё, мастак зорак, выходзь! Нам ужо трэба ісці да хаты – на ноч тут цябе ніхто не пакіне, бо заўтра выходны…
Сатаніст выходзіць з турмы, і апыняецца на вуліцы: вакол снег ляжыць.
Сатаніст: Хопіць! Больш не буду ніколі паліць траву, ад яе – вядома – ужо пачаліся галюцынацыі. А можа гэта ад клаустрафобіі? Але што яны там казалі? “Iдзі за зоркай”, - і не зразумела, за якой: то за Бэтлеемскай, то за зоркай Венерай… Вось і паэты- прарокі: усе словы зразумелыя, а калі сказ чытаеш, дык усё роўна як пераклад Кабалы – цемень для розума. А можа таямніца ў тым, што рацыо і не павінна разумець, а сэрца … Ба, які ж я сантыментальны, яшчэ крышку – і пачну сумаваць, што зпаганіў камусьці свята. Не! Я сатаніст, і справа ў мяне такая – псаваць вернікам абедню.
Сатаніст знаходзіць ў кішэні апошнюю запалку, цяжка ўздыхае і запальвае яе. І раптам праз агенчык запалкі, яму кінулася ў вочы зорка на небе.
Сатаніст: Ды гэта ж зорка! Цікава, што толькі iшоў снег, – і раптам! – зорка, але якая зорка? Люцыпарава, Бэтлеемская ці зорка Венера – не вызначыць вокам… Усё, што са мной адбылося ў турме – сон перад Раством, не болей, але – добра! – пайду я за зоркай; калі гэта Бэтлеемская зорка – буду ведаць, што апынуўся ў сакральнай прасторы… Калі зорка Люцыпара – мая мара ажыццявіцца – траплю на баль Сатаны… А што там Другі кароль-паэт казаў пра зорку Венеру? А калі гэтая палымяная зорка – зорка Венера – тады сустрэну я сваё каханне – сатаністы таксама жывыя людзі…
Так, рацыо маўчыць, а сэрца кажа: “Наперад!”.
Ідзе і раптам апыняецца каля касцёла, вакол якога шмат людзей.
Сатаніст: Ну і які ж я зараз сатаніст, калi пайшоў за зоркай, якая на самой справе не зорка Люцыпара, а Бэтлеемская… Не бачу я сваю ранішнюю зорку Люцыпараву. Дзе яна? Няма...
Але як яны жвава усталявалі гексаграму каля сцэны, відаць, будуць паказваць батлейку. Нешта цягне мяне да касцёла… Смешна думаць, што я гэтак раздалікаціўся, што неяк я дзіўна хутка адхрысціўся ад сатаны ды перахрысціўся ў верніка, але пайду бліжэй – хоць пра традыцыі роднай зямлі даведаюся ды пагрэюсь у натоўпе. Калі не збягу ад паху ладану. (смяецца).
Да яго падыходзіць дзяўчына:
Дзяўчына: З Раством цябе! Ці можаш ты мне дапамагчы? Я і мой брат прымаем удзел у спекталі пра нараджэнне Езуса: я маю ролю анёла, а ён – пастуха, але здарыўся пшык – брат захварэў ангінай, і ніхто, зусім ніхто не прагне жаданнем нават прагледзець яго ролю. Ты не дапаможаш мне?
Сатаніст вельмі здзіўлены.
Сатаніст: Я, напэўна, не вельмі добры актор… Але калі табе патрэбна мая дапамога… (ціха) Якая яна дзіўная, мабыць, мая падсвядомасць мела рацыю, калі мне з’явіліся галюцынацыі… Так, спачатку зорку на небе ўбачыў, а вось зараз і дзяўчына з’явілася… не інакш, як тая самая зорка Венера… на схіле майго неба … ну я, відаць, зусім звар’яцеў, калі пачаў вершамі размаўляць!
Дзяўчына: Ой, прабач, я Вера…
Сатаніст: Я дапамагу табе… Зараз часу няма на знаёмства – потым… Дзе роля пастуха? (Ціха) Раней у мяне ніколі не прасілі дапамогі… колькі памятаю сябе – ніколі! Нават маці не прасіла… Пачварай буду, калі адмоўлю гэтай дзяўчыне!
Дзяўчына: Я гэтак ўдзячная табе! Часу няшмат – пойдзем… Ты памятаеш біблейскі сюжэт?
Сатаніст: Памятаю, хоць я і не вернік.
Дзяўчына: Не бянтэжся – у кожнага свой шлях да Езуса… Пойдзем хутчэй!
Новы пастух ідзе за сваім анёлам.
З’ява трэцяя
Два каралі стаяць недалёк ад касцёла.
Другі кароль: Ну, Йозеф Бродскі, як табе наша справа?
Першы кароль: Добра, сябра Багдановіч, думаю, што мы зрабілі неблагую справу: з сатаніста зрабілі пастуха, вось і анёл яму абвясціў пра нараджэнне Езуса.
Другі кароль: Так, гэты сучасны Люцыпар зараз не тое, што не будзе маляваць пентаграмы, але пачне яшчэ спяваць гімны… Чуеш, што спявае ён:
Голас здалёк: Ціхая ноч, дзіўная ноч,
Голас з неба зышоў
“Сёння нам нарадзіўся Хрыстос,
Ад грахоў Ён збаўленне прынёс.
Праўда прарочых слоў
Праўда прарочых слоў…”
Першы кароль: Нешта, ён не выцягвае….
Другі кароль: Так, але ж не анёл спявае, а пастух. Ён як глушэц які зараз, так закахаўся ў дзяўчыну, што сябе не чуе, хоць са стрэльбай падыходзь – будзе спяваць. І менавіта што сэрцам.
З неба падае Трэці кароль.
Першы і Другі каралі: Джымі Хэндрыкс! Ты нарэшце убачыў зорку, якая табе асвеціла шлях да Езуса… Але ты спазніўся..
Трэці кароль: Прабачце, спадзяюся і Езус прабачыць, – сёння я граў на гітары для закаханых усяго света: а якія ў іх былі здзіўленыя твары… А потым я ўбачыў вялізарную дыямантавую зорку…
Першы кароль: Што ты прынес у падарунак Езусу?
Трэці кароль: Новы гімн напісаў, зараз пачну граць і спяваць. Завецца “Мой Сябра”. А вы які падарунак зрабілі Езусу?
Першы кароль: Мы дапаглі ўбачыць чалавеку Бэтлеемскую зорку.
Другі кароль: І гэтая Бэтлеемская зорка злілася святлом з зоркай Венерай…
Першы кароль: І трапіў ён да Абрама на піва, маю на ўвазе, да храма. І яшчэ ў адным сэрцы нарадзіўся Езус. Бачыш: ужо пачынаецца спектакль..
Другі кароль: Пойдзем бліжэй, хутка будзе наш выхад.
Трэці кароль: Так, бачу я зорку на схіле, яна трышчыць і спявае нібыта Люся ў дыямантавым небе…так, менавіта яе голас анёла і дапамог мне ўбачыць маю Бэтлеемскую зорку…
Першы і Другі каралі: Ціха, бо вось Марыя на осліку, а побач Йозэф…
Свидетельство о публикации №112041804633