Асацыяцыя

Гарадскім я быў на вёске.
У Славенску, ля царквы.
Цётке,
Гене
былО проста.
Не чапалі там хлапцы.

Калі што, было нагодай -
гарадскі - не з прастачкоў.
Дасьць пад зад з апошняй модай!
Дададуць і ад бацькоў.

У Валожынскім раёне
часам тым жылі як след.
Не кідаліся на волю.
Болей слухалі кабет.

Мне ж было не вельмі добра.
Асабліва на двары.
Спрытна бег да ганка  ровар*,
калі йшлі там кабаны.

ровар - велосипед в западнобелорусском варианте, легко рифмуется с именем Вова


Рецензии