Цяльпук
Кажуць на яго: «Цяльпук».
Цi гавораць: «Мiхасёк,
Мешкаваты ты, мяшок».
Усё не добра цяльпуку.
Хлопцы пойдуць на раку,
А ён з iмi не iдзе -
Цяжка плаваць у вадзе.
Iдуць хлопцы у садок -
Сядзiць у хаце цельпучок.
Сарваць яблык на галiне -
Рук цяльпук нiяк не ўзнiме.
Бабуля кажа: «Мой унучок,
З'еў бы смачны пiражок.
Еш, мiленькае дзiцятка,
Будзеш дужы, як цялятка!»
I узяў ён пiражок,
I цалуе у бачок.
Есць пiрог ужо дваццаты,
Пiражкам ён вельмi рады.
М: «Нiякi я не цельпучок,
Ем я жвава пiражок!»
Цяльпук - тюфяк
Свидетельство о публикации №112041702930