Балада пра капялюш
Да 60-годдзя Рамана Садоўскага.
Трэба так на свеце жыць,
Каб прыводзіла дарога
Ад парога проста к Богу.
Трэба жыць як набяжыць!
Справа ўся ў капелюшы!
Свайго лёсу не збяжыш,
Не абмінеш на машыне,
На падводзе не аб’едзеш,
Лёс — на дне капелюша,
Капялюш — у Пана Бога,
Над ім дзеяцца імша,
І не бойся анічога!
Неяк з Міханавіч рана,
Онік выехаў з Раманам,
(Той Раман быў участковым,
Онік — майстрам адмысловым,
Справы дужа ювелірнай).
Правяць, едуць ціха-мірна,
Едуць, травяць анекдоты,
Раптам бачаць, што па ўзбоччы
Капялюш на ножках крочыць,
А пад тым капялюшом,
Божа мой, ужо, ужо!
“Што за шляпа! — кажа Онік, —
А давай яе дагонім,
Падвязём дзеля прыліку?”
Раман цісне тармазы
І “Уазік”, бы ўкапаны,
Прыпыніўся каля панны.
Дзеўка смела паглядзела
На сядзенне побач села,
І сказала, што трамваі
Тут зусім ніяк не ходзяць,
Што, маўляў, я не такая,
Як дзявахі, якіх возяць,
На машынах у ажыны
Спрэс армянскія мужчыны.
Пакруцілася ў сядзенні,
Быццам вожыка душыла,
Абсмыкнула ўраз адзенне,
І спаднічку на калені
Нацягнула… Уздыхнула
Паглядзела на Рамана
І назвалася: “Святлана!
Недалеча тут адсель-ка
Я працую вычыцелькай,
У той самай школе новай
І не ўздумайце грашыць,
Мой знаёмы — участковы.
Справа ўся ў капелюшы!”.
Трэба хлопцам апраўдацца?
І прышлося так Раману
З той Святланай шлюбам брацца.
Дык калі ж тое было?
Сто пудоў вады сплыло.
Шэсцьдзесят цяпер Раману,
Як закручаны раман той,
Усяго праз нейкі тыдзень
Сорак пяць Святлане будзе,
Будзе ягадкай ізноў,
Капялюш заўжды гатоў.
Так жывуць яны на славу
З Насцей, з зяцем Станіславам,
І ўнучкоў сабе чакаюць,
Каб на іхнія галоўкі
Апрануць яшчэ абноўкі:
Накупляць капелюшоў!
Будзь гатоў! Заўжды гатоў!
Трэба ж доўга яшчэ жыць —
Справа ўся ў капелюшы.
Свидетельство о публикации №112041608011