Цёпла у доме маiм...

ЦЁПЛА Ў ДОМЕ МАІМ...

Аляксандру ШАКУЦIНУ

Цёпла ў доме маiм —
Не ад печкi.
Светла ў доме маiм —
Не ад свечкi.
I утульна —
Не ад гардзiн, —
Калi ў доме я
Не адзiн.

Калi ў доме
Сябры мае, —
Усмiхаецца дом,
Пяе.
I свiтае
Дачасна ноч
Ад блакiту
Жаданых воч.

Цёпла мне —
Ад сардэчных размоў.
Светла мне —
Ад усмешак i слоў.
I утульна —
Ад цiшынi.
I шчаслiва —
Ад дабрынi...


12 студзеня 1989 г.


Рецензии
ЯКІ ЦЕПЛЫ І СВЕТЛЫ ВЕРШ! ДЗЯКУЙ!!! З ПАВАГАЙ, ІРЫНА.

Ирина Беларусова   14.11.2012 15:32     Заявить о нарушении