11. 04. 2011

Дарэмна сонейка сёння
На шыбах дрыжыць зiхаценне,
Ў паветры балючая цiша,
Наваколле нiбы ў аняменнi.

I ў сэрцы нiбыта цвiкi,
Смутак па душах крочыць.
Людзi стаяць маўклiва,
Хаваюць твары i вочы.

Толькi нешта шкрабецца вонкi
Лiцца працяглым енкам.
Як гэта? Што гэта? Хто гэта?
Чаму мы такiя маленькiя?!

Ах, мы такiя маленькiя!
Кволыя, безабаронныя!
Кожны садзiцца ў цягнiк…
А цi будзе ён сёння дома?..

Цi ён будзе бегчы, як з пекла,
Цi пацягне нечыя лёсы?
А, цi будзе ляжаць, збялелы,
З абыякавым позiркам у нябёсы…

I становiцца жудасна з думкi,
Што жыццё наша ў руках звар’яцелых.
Не збегчы ад гэтага жаху,
Не схаваць зледзянелае цела.

Прытулiць родных да сэрца,
Каб не скралi шалёныя каты.
Ды несцi тужлiвую памяць
Пра тых, хто не вярнуўся дахаты…

***
На мармуры чырвоныя кветкi
Быццам згуслая кроў.
Захавай хаця б Ты нас, Божа!
Тваiх разгубленых дачок i сыноў.


(11.04.2012)


Рецензии
Дзякуй,што выказала тое, на што ў мяне ўвогуле няма словаў.

Наталья Рак   17.04.2012 01:26     Заявить о нарушении
Да нет, за такое не благодарят...
у меня у самой слова появились только через год...

Ань Карамель   22.04.2012 22:29   Заявить о нарушении
У меня и сейчас их нет

Наталья Рак   23.04.2012 00:15   Заявить о нарушении