наза сёды

Я чакаю цябе ранiцай
як чакаюць апошнi цягнiк ўначы.
я памятую лепшыя моманты,
мае валасы ляжаць ў цябе на плячы.

я не майстар складаць вершы,
не майстар цытаваць мэтраў.
я кахаю цябе ўсе мацней,
пацалункам падстаўляю твар, як ветру.

я мару аб нашай будучынi,
з усiмi сваркамi, клопатам.
ведаю, будзе гэта ўсе.
калi не зараз, дык потым.

я хаджу па нашых вылiцах,
я малюю чорным па беламу,
я слухаю нашу музыку,
я прысвячаю ўсе табе аднаму.


Рецензии