Люты-февраль
перевод стихотворения Н. Козакевича "Лютый"
Гэты месяц сярдзіты і люты,
Быццам чуе - зіме ўжо канец.
Знаюць гэта расліны і людзі,
Ад вясны ўжо імчыцца ганец.
Але ён не здаецца , лютуе,
Напускае марозы, снягі.
Ён з ялінак статуі будуе,
З ім пазнаем нямала тугі.
Тры дні ўкралі ў месяца тога,
Дзе шукаць невядома, таму,
Ветрам з поўначы мчыць па дарогах,
Хоча свет ён загнаць у цемнату.
Ён суровы, адпомсціць гразіўся,
Але сонца выходзіць з-за хмар.
І, каб дзень яскравЕй засвяціўся,
Пачынае чароўны ліхтар.
Уся прырода занята адгадкай:
Ну калі згінуць сілы ў зімы.
І чакаюць пралескі ўкрадкай,
Каб растаў снег увесь да зямлі.
Пупышы* на галінках жадаюць
Фарбу зелені лесу даць зноў.
У надзеі ўсю зіму чакаюць,
Але снег усё навокал замеў.
Месяц гэты і злосны і люты,
Прадчувае, што зараз міне*.
Знаюць гэта прырода і людзі,
Бо вясна напрасткі ўжо ідзе.
пупышы -почки на деревьях
міне -минует, пройдёт
Свидетельство о публикации №112041108387
ВСЁ ПОНЯТНО О ФЕВРАЛЕ ЛЮТОМ И СЕРДИТОМ!
Надежда Линник 02.02.2021 14:16 Заявить о нарушении
Он относится к славянским тоже.
Спасибо, Наденька!
А февраль у нас в самом деле ЛЮТЫ!
Анна Будзько 02.02.2021 18:20 Заявить о нарушении