***
Шэптам ціхім на ўсходзе
Прамяні
Таямніцы-сны разводзяць.
У ружовых кроплях знікнуць
Росным ланцужком,
Ды на нейкі час пакінуць
Гэты зорны дом.
Каб вярнуцца зноў апоўнач,
Трошкі адпачнуць,
У чароўны шалік поўню
Лёгка захінуць.
Не крані.
Свидетельство о публикации №112040510883