***

А я прыцягваю няшчасці
Нават, калі забіваю цвікі
Ў сваё асабістае шчасце, -
Не вытрымліваюць стаякі.
Нутро яго дыхае брудам:
Аднекуль здалёк, з паўночы,
Паветра прыносіць атруту,
Якая, бы Жыжаль, точыць…
І зноўку будую сцены,
Накрываю сталёвы дах,
Толькі шчасце маё – бясцэнак –
Бы тканіна, трашчыць па швах.


Рецензии