Жорны
Малюю жорны сваёй рэформы:
Жыццё былое пушчу на вецер,
Усё старое, нібыта смецце,
Адпраўлю ў печку – няхай палае,
Апошняй свечкай хай выгарае!
Алоўкам белым на фоне чорным
Я намалюю другія жорны:
Хай дамалоцяць, што набалела,
Што з болем вырваць я не паспела –
Малоцяць жорны…
Свидетельство о публикации №112032802994