Если хочешь идти - иди...
Пакідаючы - не даруй.
Недалёкі шлях не знайсьці,
а падманнага не шкадуй.
Колькі будзе шчэ той хлусні?
Колькі трэба яшчэ слядоў?
На каменнях, пяску, зямлі;
На вадзе, што падмерзла зноў.
Пакідай жа, чаго стаіш?
Ты ж не бачыш на чым, і дзе.
На аблоках пакуль пачні,
на крылах, бачных толькі ў сне;
ды ня белых, а з сінявы.
Прышчаміў быў табе канцы.
Адпускаю табе грахі.
А мае вось не адпусьці.
На абодвух крылах ляці.
Не шкадуй на шляху сваім,
засталіся, каб там сляды,
дзе ніколі ня быць маім.
Але тут, дзе пакуль стаім
ты не знойдзеш ужо сябе...
Тут няма, не было калісць,
і не будзе ужо твае.
Свидетельство о публикации №112032709259