Тататут
Што з’яўляецца дома, як прывід, употай,
Адчыняе ў прыхожай замкнёныя дзверы,
Уваходзіць у змрок вечаровой кватэры,
Пракрадаецца ценем у спальню да дзетак,
Навісае над імі то гэтак, то гэтак,
Падымае маленькіх паўсоннымі з ложкаў,
Абцалоўвае шчочкі, і ручкі, і ножкі,
Коле-драпае іх аднадзённай шчацінай
І хрыпата раве без усякай прычыны:
“Тата тут! Малышы! Тата тут! Прывітанне!",
А пасля зноў знікае – ужо на світанні…
21.03.2012
Свидетельство о публикации №112032508177