Транквiлiзатар

Пад уплывам прэпаратаў
Мудрагелістага складу
Я рыхтую рэфераты,
Дзе апраўдваю сябе.
І ніхто не вінаваты,
Што не даў ніхто парады,
Не сачыў за мной зацята,
Каб я выпраўляў сябе.

Ці не быў я тым, хто ведаў,
Бачыў, чуў, шукаў прыкметы?
Пераконваў апанентаў?
Ці не я быў гаспадар?
Дасягнуць не мог я мэты?
Спраўдзіць мары, сцвердзіць веды?
Растлумачыць усяму свету,
Што я ўсё ж быў гаспадар.

Не шукай тут, братка, сэнсу,
Гэта - вынік дэкадэнсу,
Нетрывалай экзыстэнцыі,
Седатыўнай тэрапіі.
Лепей, братка, ты пасмейся,
Смех - карысны нават сэрцу.
А цяпер - эфект развейся
Седатыўнай тэрапіі.


Рецензии