Пакаранне
Роўных няма ў векавой барацьбе.
Летась цябе неўзабаве знайшоў,
А сёння пытаеш: "Хто я для цябе?"
Па ўсіх скрыжаваннях пайсці пашукаць,
Дык, пэўна, не знойдзеш такую як ты.
Каб прагнула сэрца такой заспяваць,
Каб рукі цягнуліся спальваць масты.
Не, не знайду я нідзе і ніколі,
Каб хтосьці яшчэ мяне так разумеў,
Хто дасць маім словам такое раздолле,
У вочы табе, што ў люстэрка глядзеў.
Ты - Божая міласць, здаецца, няйнакш...
Але рэчаіснасць вяртае ўспрыманне -
Са мной ты не будзеш, не станеш, не хочаш,
І я зразумеў - ты маё пакаранне.
Свидетельство о публикации №112032507092