Паэту
Віктару Мікітавічу Шведу,
вядомаму беларускаму паэту
на Дзень яго нараджэння
Віктар Мікітавіч, Віктар Мікітавіч,
Як жа ты любіш Радзіму сваю –
Болем працятую, жалем спавітую
Родную нашу святую зямлю!
Там, дзе хвалюецца жытамі Мора,
Некалі роднае слоўца пачуў.
Хай жа мінаюць няўзгоды і гора
Шлях, у які ты душою сігнуў!
Вершы твае прызываюць маліцца,
Ў сэрцы маім пакідаюць любоў.
Дай жа жыццю твайму, Божанька, віцца
Так, каб вяночкі зпляталіся з слоў!
Віктар Мікітавіч, Віктар Мікітавіч,
Як жа ты любіш Радзіму сваю –
Болем працятую, жалем спавітую
Родную нашу святую зямлю!
Заўвага аўтара: Мора – вёска, дзе нарадзіўся В. М. Швед.
Свидетельство о публикации №112032305360