Вяртаюся з павiннай да вытокаy...
Да продкаў, да радзімых каранёў,
Нібыта блудны сын, што быў далёка,
Ды раптам зразумеў: “Пара дамоў!”
Спяшаюся на крылах настальгіі,
Як птушка, што вяртаецца вясной
З чужыны, дзе зімоўкі неблагія,
У край, хоць не паўднёвы, але свой.
Укленчваю. Схіляюся да глебы.
Удыхаю ўжо забыты мною пах.
Любуюся на нівы і на неба,
Што сонейка купае ў ручаях.
Вітаю шчыра вёсачкі, хаціны,
Што гуртам акантоўваюць шашу,
І раптам разумею: я – часціна
Мясцін, што так прыцягваюць душу.
Ўглядаюся ў наўкольнае бязмежжа -
Лясы, азёры, рэкі і палі -
І сэрцам адчуваю: я належу
Да гэтай, мною кінутай, зямлі.
21.03.2012
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112032105460