Дом шалёнасц

 А я звар’яцелая гэтай вясной, водарам бэзу…
 звыкаюся з тваім настроем сваім натхненнем,
 ледзь чутным сэрцабіеннем
 – гарэза.
 Змяняюся, жыву цярпліва артэрыяй
 аднаго на дваіх сумлення
 – істэрыя,
 быццам у фільме з адной серыяй,
 па адснятай табой аповесці
 – мая феерыя
 з гучнай назваю: “Дом шалёнасці”.


Рецензии