Зламiлi дрэуца ля дарогi...
Зламалі дрэўца ля дарогі,
Зламалі, можа не ад зла,
І стрэмка болю і трывогі
Мне ў сэрца вогненна ўвайшла.
А за дарогай - краявіды,
Што прыгажэйшых не сасніць...
Ды дрэўца, знішчана, і крыўды
Іх харарствам не патушыць...
-------------------------------
Міхась Пазнякоў
ссылка по фото - www.wallon.ru/photo/.../derevo_i.../38-0-10654 -
Свидетельство о публикации №112031704921