Родным бо, чужы ня стане!
Болей каб набраць!
Мо' ня трэба было б болей
Ў чужне рыдаць.
Мо' найшоў бы сваю долю
Сярод нашых ніў...
Я ж чытаць магу даволі,
Быў бы там шчасліў.
Кабы тая соль раз'ела
Сон душы,
Ажыло б здарова цела
Зніклі б спарышы.
Мо' тагды б браты-славяне
Край пазналі б той
Родным бо, чужы ня стане,
Родным будзе свой!
Свидетельство о публикации №112031710140