Слухаючы класiку
Няхай у вас яна штораз
Гучыць, жывільная, у сэрцы,
Як закаханым першы вальс.
Няхай кранае вас да болю,
Няхай расчульвае да слёз
І вас агучвае сабою,
І ўзносіць птахай да нябёс.
І супыняе сваркі ў свеце,
Іржавіць жэралы гармат...
Пачуйце музыку і верце:
Свет расцвіце, як весні сад.
---------------------
Міхась Пазнякоў
/ с разрешения автора/
фото - ссылка -- foto.mail.ru/community/.../Klassicheskajamuzyka/
Свидетельство о публикации №112031606699