Малпа курыць папяросу

Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
«Хопiць, малпа, не куры!

Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка -
Ля яе няма акуркаў.

Куранятка гаварыла,
Што нiколi не курыла.»
Малпа шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае:

«Гэта вось мне папяроска,
Як для  немаўляткi соска!»
Васеў тата у запарку
Зацягнуў сваю цыгарку.

Толькi шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае.
Вася паглядзiць на бацьку,
То на тую малпу Кацьку:

«Тата, табе трэба у клетку
Курыць з малпай цыгарэтку.
Будзеш шчокi надзiмаць
I маленькiх забаўляць».

 


Рецензии