О, не! Сляпы не той, хто невiдушчы...

О, не! Сляпы не той, хто невідушчы
 Таму, што быў народжаны такім,
 А той, хто ахінуўшы сэрца тлушчам,
 Усё ўспрымае скрыўлена за ім.

Здаецца, так і дыхаць немагчыма.
 Але ў закаркаваных погляд свой:
 Малююць свет відушчымі вачыма
 І ў той жа час аслеплаю душой.

А побач твораць музыку глухія,
 Якія ідэальны маюць слых.
 А мы…. Скажыце, мы ці не такія?
 Ці нашы творы лепей, чым у іх?

15.03.2012


Рецензии