Iзноу мне не спiцца...

Ізноў мне не спіцца..
 Што гэта такое?
 Душа-таямніца
 Дзяўбе неспакоем.

 Сляпая ж, здаецца,
 Ды глуха-нямая,
 А беднае сэрца
 Назолай праймае.

 Трымаецца строга
 Няўмольнай суддзёю
 І голасам Бога
 Гаворыць са мною:

 Ўпікае за штосьці –
 І зноў паглядае:
 Якая я ў злосці,
 У страсці якая.

 Ускрыўшы рашуча
 Мае недахопы,
 Належнаму вучыць
 На мове Эзопа.

 І што ні пытанне,
 Пачуцці турбуе:
 Ці маю каханне?
 Ці светла жыву я?

 Ці там я і тое
 Збіраю багацце -
 Істотай святою –
 Жанчынай і маці?

 Ці сэрцам сваім
 Саграваю кагосьці,
 Спяваючы гімн
 Мілаце й прыгажосці?...

 І гэтак, дурніца,
 Амаль да світання…
 Заснуць бы… Не спіцца…
 Няма ратавання…

14.03.1012

Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru


Рецензии