Грай, музыка, пой

Запытауся неяк раз у беларуса: чаму шчокi у цябе, як буракi?
А таму, што у мяне адна спакуса: апрануся ранiцой, ды на канькi.

Грай, музыка, пой. Кожны зразумее. Свята I настрой чэрпай у хакее.

Нехай шайба лётае па стадыёну. Нехай клюшку прад сабой трымае рука.
Ёсць адзiная гульня, вартая плёну, наiлепшая са спрау для мужыка.

Грай, музыка, пой. Кожны зразумее. Свята I настрой чэрпай у хакее.

Гары гарам, мiтусня, заморскiя цуды. Наша сiла, наша моц – мiнскiя «зубры».
У хакей iграю я, i iграцi буду. Не бывае беларус без той iгры.

Грай, музыка, пой. Кожны зразумее. Свята I настрой чэрпай у хакее.


Рецензии