песня
на разламанай гітары хістацца па голай струне
тое, што ты нарабіла са мной, я бачыў яшчэ ў леташнім сне
а зараз - абуддзі мяне
абудзі ад прадчування бяды і я буду дзеля цябе жывы
замяці нашыя чорныя сляды да вясны
я вазьму з сабой кавалак вугля і вады
абудзі маю маладосць і я буду дзеля цябе малады
па прасохлым абшары пайсці ў апошні паход
у краіне соннае сонца пускае ніці, бы калаўрот
заблудзіцца ў гаі на некалькі тысячаў год
і чакаць, пакуль усё прайдзе
абудзі ад прадчування бяды і я буду дзеля цябе жывы
замяці нашыя чорныя сляды да вясны
я вазьму з сабой кавалак вугля і вады
абудзі маю маладосць і я буду дзеля цябе малады
Свидетельство о публикации №112031311281