Плошча перамог
У нашым горадзе ёсць храм
пад кожным небам, чыстым, хмарным,
наперакор усім вятрам
стаіць ён цьвёрда, і гарачы.
Там ёсць пасылы гарадам,
дзе жыхары былі і будуць
такімі ж цьвёрдымі вятрам,
такімі ж любячымі ружы.
Паміж вянкоў лаўровых ён,
на скрыжаванні ў боку кожным,
як колам гумавым – бартом
гатовы збавіць ход пагрозам.
Але і той, хто закіпіць
у надта жудаснай любові,
той там жа выпарыцца ўвысь
на вечным полымі спакою.
Адная вежа са зьвяздой,
такой падобнай на калядных,
з якімі бег па хатах "рой"
дзяўчат і хлопцаў на гулянні...
Нам не хапала перамог.
І мы ўзвялі адзін ім помнік.
Адзін на ўсіх, хто чым, як мог.
І ён не сыйдзе, не пагоніць.
Ён не прэснак, каб з ім ісьці
далёка так, што і не знойдзеш.
На плошчы ён, як кол другім,
як круглы стол для перамоваў.
сакавік 2012г
Свидетельство о публикации №112031209698