Сваё...

Наш народ, што тое быдла-
Хоць і ўсё яму абрыдла,
Але ж гэтае – сваё.
І каб не было больш дрэнна,
Рэдзька ж не смачней за хрэна –
Трэба берагчы, што ё.
І мужык мой, быццам быдла,
Гэта яшчэ больш абрыдла,
От дастаў жа, гэткі гад!
Размаўляе – толькі матам,
Не з’яўляецца да хаты,
Пазайдросціш мне наўрад…
Рэгулярна водку п’е,
Потым – сваю жонку б’е
Абурэў зусім мудак!
Сморкае ў шторы нос,
Быў заразу мне прынёс…
Што тут скажаш, калі так…
А чаму не дам ў косці
Я са ўсёй, што маю, злосці?
Бо за што тут даць, то ё!
Я чаго яшчэ чакаю?
Ці занадта, мо, кахаю?
Проста гэтае - сваё!!!


Рецензии
Тема поднята Вами актуальная и для России и для Беларуси, так ещё и подана с юмором. И название в десяточку - "Сваё"!

Шостко Виктория   15.06.2015 14:33     Заявить о нарушении
Дзякуй! Менталітэт, што тут зробіш?..

Алеся Стрэмка   21.06.2015 10:46   Заявить о нарушении