Аб зямным и вечным
Так хочацца спакою, цішыні,
Каб прызадумацца аб вечным,
Узняцца да касмічнай вышыні,
Прайсціся, можа, Шляхам Млечным...
Сваё сузор'е ў цемры адшукаць,
Нібы акенца роднай хаты,
І каб за плечы, як братоў, абняць
Маіх ахоўнікаў - Блізнятаў.
А думкі болей - аб крыжы зямным,
Які гняце душу і плечы.
Мы гэтым светам мала даражым,
Бо так спяшым вярнуцца ў вечнасць.
----------------------
Павел Саковіч
Свидетельство о публикации №112031006976