Хто там?

Уваходзяць і выходзяць
праз зачыненыя дзьверы.
За дзьвярыма тымі шкодзяць,
хто прыходзіць па паперы.

З кожнай новай, хоць маленькай,
хоць малюсенькай паперкай
вАгі болей дзьверы меюць,
выгляд робячы каменным.

Кожны хоча мець каменчык,
каб закінуць так далёка,
што не ўбачыш дзе заб'е ён,
перакрыўшы ход жывому.

Кожны хоча мець і гору,
у якой аднойчы ў стане,
адкапаўшы болей нору,
толькі кроўнае схаваць ён.

Ды не хоча нават злыдзень,
нават самы шчыра- чэсны
мець камень вялізна - звыклы
на сваех асобных дзьверках


Рецензии