Маёй Айчыне
З пепялішча ўстала ты.
У промнях сонца край любімы,
У моры жыта - залаты.
Чуеш, як шапоча колас?
Ён схіліўся да зямлі,
Як пачуў камбайнаў голас,
Песню дружнае сям'і.
Пацякуць рачулкі, рэкі,
Мора зерня пабяжыць,
Толькі б не згасала ўвекі
Шчырасць, ветлівасць у душы.
Мір у дом, народ шчаслівы!
Хлеба з соллю ўдосталь вам!
Хай цвітуць палі і нівы,
Я ж - жыццё за вас аддам.
1984 г.
Свидетельство о публикации №112031000120