Душа

/ с позволения автора/




Яна не просіць есці, піць,
Аднак у кожнага бывае :
Душа то раптам забаліць,
А то чамусьці заспявае.

А дзе яна ўва мне жыве,
І з выгляду яна - якая?
Пытанняў шмат у галаве,
Цяпер адказы ўсё шукаю...

Душа - чытаў пра гэта штось -
Ад цела потым адлятае...
Ў мяне ж сваё паняцце ёсць:
Жыву, пакуль душа - жывая!
---------------------------
Павел Саковіч -
лауреат литературной премии К. Крапивы


Рецензии