Золата беларускае

Звязда палоненага шчасьця,
ці беларуская «ЗВЯЗДА»
даўно мне свеціць ледзь, і гасне,
мільгае інш,
 як не свая.

Там, відавочна ёсць цэнзура.
Ну як інакш, калі няма
ў яе прыхільнікаў зза мура,
які улада узвяла.

Есць афіцыйнае акенца.
Маўляў клапоцімся ж аб ёй,
аб мове нашай, не па сэрцу...
кіраўніку улады той.

Ён, нават, прымусам падпіша,
каб мы чыталі пра яго,
які ён добры, чым ён дыша.
Такое сонца наша. ВО!

Каб тое сонейка загасла,
каб зорку лепей паглядзець,
калі яна святлом учасным
у ноч заззяла б не як медзь.


Рецензии