Шчэ не дзялiуся лёд на скiбы...

Шчэ не дзяліўся лёд на скібы,
 Не ўзрушваў рэкі крыгаход,
 А ўжо адліга пахне рыбай
 І свет шалее, нібы кот.

 А тварык сонейка ў сінечы
 Квітнее ўсмешкаю такой,
 Што сон зімовы чалавечы
 Знімае, нібыта рукой.

 І цягне лётаць, бы ў дзяцінстве,
 Падкідваць мары ў вышыню
 І з хорам птушак у адзінстве
 Гукаць замовамі вясну.

Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru


Рецензии