Международный женский день

На белорусском языке

Міжнародны жаночы дзень

Вясна спяшаецца упарта, салодка сэрца млее штосць.
Жаночы дзень 8 Марта ў календары святочным ёсць.
Яго чароўныя прыкметы мы бачым быццам дзіўны сон:
Паненкі, бабкі і кабеты шнуруюць “задаваць фасон”.
У швачак гэткія нагрузкі, што кавы некалі папіць:
сукенкі модныя і блюзкі да свята трэба усім пашыць.
А каб прычоска удалася і нават вытрымала ГОСТ –
чарга ў цырульню сабралася, ажно да плошчы цягне хвост.
Адной, каб прыгажэйшай стацца, падкрэсліць імідж і тыпаж,
з шыкоўным выглядам з’яўляцца – зрабіць патрэбна макіяж.
А іншай – на прычоску фарбы пад зебру трэба нанясці.
Жанчыны усе гатовы скарбы ў “Касмятычны” аднясці…
Мужчыны грошы не шкадуюць, каб каралеўн сваіх здзівіць,
з чаргі ў чаргу шпарчэй шыбуюць, ім падарункі прыкупіць.
Бяжыць бы атрымаўшы дулю, альбо шпяшаецца на баль,
как Цэптар закупіць каструлю, альбо шампунь ад Ларыяль.
Прыдбаць яшчэ патрэбна кветкі, засім шампанскае Мамзель,
цукеркі, сыр і цыгарэткі, шыкоўныя духі Шанэль.
Тут не да жартаў, не да смеху, імкнецца кожны упярод.
Не хоча “нарабіць агрэхаў”, мужчынскі ў роспачы народ…
Дзень знік і ліхтары ўздулі, стамілася, што і казаць.
Як у пачэсным караўле жанчыны ў чарзе стаяць.
Полсутак страціш там напэўна і кпіны ўсе перанясеш.
Затое быццам караплеўна ў кватэру паваю ўплывеш.
Не пачынаючы размову, вачэй прыжмурыце вугол.
Мужык – адразу страціць мову, а потым бразніцца аб пол.
Дастане бранзалет са скрынкі і кветкі стане уручаць.
А потым схопіць у абдымкі і будзе доўга цалаваць.
Ад сэрца засмяецца звонка: прыкмет да тога мусіць до.
Што ў яго такая жонка –нават прыгажай за Бардо…
Жанчыны, моцна вас кахаем і погляд ловім дарагі.
Здароўя, радасці жадаем і как не ведалі тугі.
За ўсё, ўдзячныя без меры, вам прысягаем як адзін.


Ісак Гурэвіч шле паперу, з паклонам нізкім для жанчын!!! 


Рецензии