Каб па iншаму усё
У лясы б я сыйшоў, заблукаў і прапаў у бярлогах.
Схамянуліся б вы, спахапіліся недзе пад вечар
Можа трэцяга дня і забілі б, напэўна, трывогу.
Што тут думаць, узважваць, чакаць ад жыцьця пераменаў?
Як ня зьнікне няшчырасьць між вас – дык і я непатрэбны…
Толькі ж надта стаміўся я, ****зь,ад няшчырасьці гэнай
Лепш замоўце па зьніклым у храмах тутэйшых малебны.
Згаладалыя мухі пачнуць, а завершаць мурашкі
Ачышчаць гэты казачны лес ад наіўных прыблудаў.
Эх, сябры, мне бяз вас у лясах паміраць вельмі цяжка,
Толькі з вамі, счарсцвелымі ўшчэнт, я ніколі ня буду.
Свидетельство о публикации №112030703416
Альжбэта Палачанка 03.09.2012 14:30 Заявить о нарушении
Альжбэта Палачанка 04.09.2012 12:47 Заявить о нарушении