Ружа ды лёд
Больш закаханых Вам не знайсці
Відаць толькі лёс пазбавіў іх часу
Ды разам ужыцца яны не маглі
Ружа прыгожая, слабая, кволая,
Ёй сонейка трэба, лагода, пакой,
Лёд жа быў крэпкі, упарты і моцны -
Без сцюжы зімовай знікаў сам сабой
Яна палюбіла яго за характар...
Ён не баяўся студзенскіх дней!
Усмешку яго ў халодную раніцу,
Скарбніцу думак, якіх у сабе меў
Ён назіраў за ёй, любаваўся,
І, марыў, што зможа яе бараніць -
Са злымі вятрамі бясконца змагацца,
Кожная хвілінай да смерці любіць
Гэта каханне было чараўніцтвам -
Покуль вясна не прышла на двары
Гукам вясёлай, бягучай, крыніцы
Слёзы яго па зямлі пацяклі
Дух жа яго, падняўшыся ў неба,
Выпаў па землях цёплым дажджом,
Каб сотні тысяч, кволенькіх кветак -
Ізноў наліліся сваім хараством!
Свидетельство о публикации №112030710473