Прытча пра шлюб
“Ці ёсць сакрэт якісь, дзядуля,
Што ты, жанаты ўжо паўвека,
Жывеш душа ў душу з бабуляй?”
Ён усміхнуўся з гэткай славы,
Пасля задумаўся пра штосьці
І прыгадаў былыя справы
Сваёй вясковай маладосці.
“Калі пра шлюб ідзе гаворка,
Скажу, як стрэціў сваю Галу.
Тады гуляліся вячоркі,
Дзе моладзь танчыла, спявала.
Напрыканцы хлапцы дзяўчатак
Дамоў праводзілі, бы краляў.
Як тры разы давёў дахаты –
Так і сваточкаў засылалі.
І я адной мясцовай “ружы”
Руку падставіў: ”Проша пані!”
І мы пайшлі … Але я лужу
Раптоўна згледзеў пад нагамі.
Я – нацянькі. Мая ж сяброўка
Руку адняла: "Ну й дурыла!",
Абегла лужыну і зноўку
Мяне пад локаць ухапіла.
Ў наступны вечар я – з другою...
Па лужам зноў вяду дадому...
Ды, абазваны размазнёю,
Рашыў, што лепей халастому..
Але прыгледзеўся да трэцяй.
Пайшлі праз лужы – не збягае.
Ідзе, забыўшы ўсё на свеце,
І ўсё шчабеча … (Во якая!)
“Ага! – падумаў я, - не бачыць”.
Абраў глыбейшую, паболей.
А дзеўка побач… моўчкі скача
І не дае пачуццям волі.
Вось з той пары і ходзім разам -
Усё жыццё, бы галубочкі,
Не пасварыліся ні разу.
Жадаю вам таго ж, сыночкі.
Свидетельство о публикации №112030508138