Салавейка
Як у нашым у садочку
Салавей спявае ноччу.
Мой мiленькi Салавейка,
Не шумi, бо спiць Андрэйка.
I гаворыць Салавейка:
«Пайшла замуж мая дзеука.
I таму мне ноч не спiцца,
Не магу нагаманiцца».
I за што такое лiха
Нам зрабiла Салауiха?
Плача усю ноч салоука,
А у нас балiць галоука.
Пашкадуй ты нашы вушы
I маленькага Андрушу!
Каб мы ноч цябе не чулi,
Ты б хутчэй ляцеу на гулi.
Прылятай да нас раненька,
Як прачнецца наш Андрэйка.
На свiтанку ранiцою,
Заспяваем мы з табою.
С: «Буду ноччу сустракацца,
З новай дзеукай мiлавацца.
Буду спаць цяпер я зранку –
Ноччу зноу мне на гулянку.
Няхай гуляецца цiхенька,
Каб не будзiу мяне Андрэйка».
Мой мiленечкi Салоука,
Што ты зранку спiш салодка?
Пройдзе лецейка-ляцейка,
А цябе не чуу Андрэйка.
Каб мы зноу цябе пачулi,
Пакiдау бы тыя гулi.
верасень 2011г.
Свидетельство о публикации №112030204050