Прызнанне
Баюся лёс свой не пазнаць :
Сярод шляхоў знайсці Дарогу
І ўбок з яе не саступаць.
Прамовіўшы аднойчы “любы”
Пачуцці ў сэрцы захаваць,
Патрэбна будзе, сціснуць зубы
Але не здрадзіць і стрываць.
Адказу я пакуль не маю,
Змагу быць вернаю , ці не.
Са спадзяваннем запытаю:
Каханы мой, даруеш мне?
Свидетельство о публикации №112030101299
Хораша пакладзена, з надхненнем.
Владимир Кабердин 17.05.2012 23:52 Заявить о нарушении
P.S Пра дзевятнаццаць год:
"Запалку возьмеш з карабку,
не пералічваючы рэшты,
і застаецца з імі сум,
аб тым, што ўсё амаль ня вечна."
Зинаида Умка 18.05.2012 01:28 Заявить о нарушении