Адыходзячы -

           - беларускі цягнік

Дзень увесь і папярэдні
ўсё збіраліся, бяглі,
мітусіліся й нарэшце
пасядзелі і пайшлі

на таксі, і да вакзала
з неспакоем шчэ, але
ўжо і стомленыя ў тварах
валацугі па крысе .

Вось яшчэ турботы трошкі
адшукаць плятформу, пуць
(шлях па-нашаму) з вагонам
ды ўваходам з чэргай.
Жуць!

Чамадан і чамаданчык,
сумкі, торба,( лепей мех),
парасон на пляж...
- Гарбата!
Дзе!?
-Няхай. Тут будзе шчэ.

Уваходзім у вагончык,
у натоўпе, у купэ;
парасклалі ўсё, што звонку;
селі. Вочы у вакне.

І чакаем, і ўсё думкі.
Не забыліся чаго?
Скалатнуліся і рушым.
Вось.
Як быццам і ўсё.


Рецензии