Наша дзеучына Палiна

Наша дзеўчына Палiна

Наша дзеўчына Палiна -
«Працавiтая» дзяўчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць  гарную  прычоску. 

Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраўшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
«Падлогу падмяцi, дзяўчынка!»

Палiнка за жывот бярэцца:
«Захварэла я, здаецца».
М: «Зараз дам табе таблетку!»
П: «Лепш  дай , мамачка, цукерку!

Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з'ела.
Пакуль  змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу.»

М: «Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы ўсякай не шукай!»



лiпень 2011г.


Рецензии