Няма чаго мне выбачаць...
Грашыла ты не так багата!
Хацеў бы пару слоў сказаць
Пра РПЦ і назву свята.
Язычнікі ў гэты дзень
Калісь вясну гукалі
Каб скараціўся зімы цень
Пад сонейкам спявалі.
Аладкі - як яго выяву -
Пяклі і елі - сонцы.
Зіму ж, як пудзіла-праяву
Тапілі у палонцы.
У нас дык нават не тапілі,
Палілі пудзіла зімы,
Каб халады наш край забылі
З зімой развітваліся мы.
Дзень быў, каб з ею развітатцца
Прасціцца з зімкай у раццэ
Грахоў прашчэннем стаў ен звацца
У пераводзе РПЦ.
Свидетельство о публикации №112022711840