Гарлычак белы
Iх двойчы... тройчы лёсам абыйсцi?
А што як сапраўды былi знаёмы
Калiсьцi, дзесь, у мiнулае жыццi?
Якiм ты быў? I кiм (не прыгадаю)
Даводзiўся мне, iншае тады?
Дзеля таго, как тут, не супадая,
Праiснавали нашае гады.
Гарлычак белы гойдае паверхня,
А глыб такая - божухна зiрнуць!
И ўсё ж здаецца: нахiлiўся нехта
У роздуму - сарваць цi адштурхнуць.
Палова? Чвэрць? У якi памер часьцiнка?
(На гэты боль не захварэць хаця...)
Мацней трымайся доўгая сьцяблiнка
За донца папярэдняе жыцця.
Свидетельство о публикации №112022710360
А я больше всех люблю Цветаеву, Блока,Пушкина и Лермонтова, плюс мой екнаглядный Ф.Г. Лорка!
Соловьёва 29.02.2012 00:17 Заявить о нарушении
Елена Лапшина 29.02.2012 00:22 Заявить о нарушении