М

М (Толькi ёй)

Паспрабаваў шмат варыянтаў
Табе ў вершы паказаць
І словы з блескам дыямантаў
Табе адной падараваць.

Пытала неяк: што хвалюе?
А за вакном ішло жыццё
Лагодны позірк твой чаруе
І нараджае пачуццё.

У адзіны момант рух хвілінаў
Павольны прыпыніў свой бег
І з цёмных дрэвавых галінаў
Апошні плакаў сумны снег.

Але зацікалі гадзіны
Ты зноў пакінула мяне
У вечаровым павуцінні
Я верш дапісваў для цябе...


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →