Хрэнавы мёд

Няпраўда ўсё ж, што мова памірае,
 як адмірае першае галлё.
 Не шмат па беларуску размаўляюць,
 але вось разумеюць ледзь ня ўсё.

Чаму так? – Гэта не адвеку.
 Стагоддзя меней - ці даўно?
 Тады людьзмі быць было мэтай,
 саху кідалі, і сваё жніво.

Ці атрымалі мы павагу?
 Напэўна, нешта адбылось.
 Але згубілі, вось, развагу,
 Якая ў мове нашай ёсць.

Яна ў зямлі - небачны корань,
 Шчэ дзесць глыбока у крыві.
 А мы імкнемся, так бы мовіць,-
 У светлай жыць далечыні.

Бяры ж сякеру,
мой ты сынка,
 і размяжуй, дзе я,
дзе ты.
 Табе мо ўверх - я на прыпынку.
 Трымаюць моцна карані…

Ды не ўзнімаецца сякера.
 Зсячэ і ўласнае жыццё.
 Вось і жывем так, у “кватэры”,
 І чуем, часам, тое-сё.

Так,
сёння нашу мову ганьбяць.
 А мовяць, мабыць, святары.
 Да ёй ніяк і не прывабіць,
 бо словаў іншых гушчары.

З-за іх «трасяначку», «мяшаюць»,
 Якою ганьба «гаварыць».
 А ці не дзякуй, што ўжываюць
 і частку мовы? Трэба ж жыць?

Бо, нават, гэта сёння дзіўна.
Дзе ж лепей будзе надалей?
Спачатку сеюць на сядзібе,
 а зерня ўзыйдуць пазней.

Прабачце, калі што не гэтак.
 Хрэн, мае моцны корань- смак.
 Не варта крыўдзіцца. Нарэшце,
 Вы разумееце па-ўсяк.


Рецензии