А мне сёння прыснiлася мора

А мне сёння прыснілася мора:
Набярэжная Ялты ў агнях.
Я - падлетак, не зведаўшы гора,
Сэрца б'ецца ад шчасця ў грудзях.

Хвалі сонца і мора блакіту.
Чайкі пенныя, мірны прыбой...
І выходзіць душа на арбіту.
Каб між зорак сустрэцца з тваёй.

Ах дзяўчынка-дзяўчо,напакора,
небяспечна ж да зорак ляцець!
..А мне зноўку прыснілася мора,
І не буду я ў соннік глядзець.


Рецензии