Первый снег

О, свята першага снегу!
Яшчэ не надыйдзе снежань,
А ўжо забялее ранкам
За вокнамі цішыня.

О, свята! Далонь раскрыеш –
Пылцой з матыльковых крылаў
Адбітак чыёсці музыкі
І дотык слабой рукі.

Так лёгка, чысцютка, бела,
І ўжо душа адляцела
Ад паўсядзённых заботаў,
Ад усяго на зямлі.

Так сумна. І гэта – свята?!
Няхай жа будзе праклята
Усё – музыка, спевы, вочы,
І дотык слабой рукі.


Рецензии
але ж у гэтым годзе снежань зусiм не быў падобен на снежань:)
i святкаваць магчыма было толькi ў студзенi:)
дзякуй, Iрына, за цудоўны верш

з павагай,

Александр Зенкевич   24.02.2012 14:53     Заявить о нарушении
Дзякуй, Аляксандр! Нажаль, гэты снежань быў так даўно... Як добра, што вершы на беларускай мове тут можна не толькі апублікаваць, але знайсці чытача!

Ирина Смирнова Минск   24.02.2012 14:59   Заявить о нарушении