Думкi на чужыне
Як жа іх забыць
Як на мове роднай,
Ды не гаварыць!
З ёй лягчэй і гора
Бяда - паўбяды
Хто на ёй гавора
Любы мне заўжды.
Размаўляў на мове
Добра і Дубіна
Сiла ў кожным слове
Казка і былiна!
Як на ёй спявала
Жэнька Баранкова
Дух аж забівала
Мацярына слова!
Вось пішу і плачу,
Школу ўспамiнаю
Ўжо ўсiх не пабачу
Я ў родным крaю.
Спяць Клявец з Дубінай
Вечным ужо сном
З думкаю адзінай
Пра наш родны дом.
Пра дзяцей, што долю
Знайшлі на чужыне
А радзімы поле
Сохне на мякiне.
Можа Бог на небе
Ўбачыць гора. Сам
Верне зерне глебе
Верне мову нам.
Свидетельство о публикации №112022300893
Осталась Ли 23.02.2012 10:46 Заявить о нарушении