Дзе ж ты каханая
Позірк вачэй дарагіх…
Сэрданька рвецца, на волю імкнецца,
Сум затаіўшы ад усіх.
Раніцай роснай… мелодыяй простаю
Птушка прасторы залье,
Ёй адгукнецца… Душа мая рвецца…
Дзе ж ты каханая, дзе…
Зоркаю светлаю стаць бы прыкметнаю
Над даляглядам тваім,
Каб у імгненне табе на здзіўленне
Светам успыхнуць сваім!
З думкаю тою ужо над Зямлёю
Промні спяшаюць зіяць -
Толькі б спадкаўся… Душою дазнаўся,
Дзе сваё шчасце шукаць…
Свидетельство о публикации №112022304878
Леночка, хоть язык мне незнаком, но что это - очень красивая песня - однозначно!
Лариса Бодрикова 16.03.2012 09:13 Заявить о нарушении
Благодарю Вас за отзыв! Рада Вашему возвращению!
с любовью,
Елена Пищова 16.03.2012 13:03 Заявить о нарушении